У ЗША за суткі застрэлілі двух рэпераў
У амерыканскім Пітсбургу ад агнястрэльнай раны памёр рэп-выканаўца Трэйван Смарт, які выступае пад псеўданімам Jimmy Wopo, інфармуе БЕЛТА.
21-гадовы рэпер і яго спадарожнік былі абстраляныя невядомымі, калі ехалі ў аўтамабілі. Рэпер памёр у лякарні, стан ягонага спадарожніка ацэньваецца як стабільны.
Дэбютны альбом Jimmy Wopo пад назвай "Woponese" выйшаў у ліпені 2016 года.
Таксама раней стала вядома пра забойства яшчэ аднаго амерыканскага рэпера — 20-гадовага Джасэя Дуйэна Онфрая, вядомага як XXXTentacion. Калі музыка выходзіў з мотасалона ў Маямі, у яго некалькі разоў стрэліў невядомы.