Удава супрацоўніка “Гомельшкла” адсудзіла ў прадпрыемства 100 тысяч долараў

Няшчасны выпадак на прадпрыемстве “Гомельшкло” адбыўся амаль год таму, яшчэ ў лістападзе 2013 года. Пад грудай аскепкаў загінуў разьбяр шкла пятага разраду. Жонка загінулага, таксама працаўніца шклозавода, паспрабавала дамагчыся справядлівасці і атрымаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу, прадугледжаную калектыўнай дамовай. Паводле яе яна мела права на суму, роўную дзесяці гадавым заробкам мужа.

Аднак даказаць права на гэтыя грошы жанчына змагла толькі пры актыўнай падтрымцы прасаюзаў у судзе. Гадавая зарплата загінулага з лістапада 2012 па кастрычніка 2013 склала больш за 114 мільёнаў рублёў, а значыць, паводле калектыўнай дамовы наймальнік абавязаны выплаціць аднаразовую дапамогу ў памеры больш за 1 мільярд 140 мільёнаў.

Што праўда, па выніках першага паўгоддзя 2014 “Гомельшкло” ўзначаліла спіс самых стратных ААТ Беларусі, страты прадпрыемства за шэсць месяцаў перавысілі 169 мільярдаў рублёў. Ці знойдуць на прадпрыемстве яшчэ 100 тысяч долараў, незразумела, піша выданне “Беларускі час”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі