Удзельнікаў акцыі 27 ліпеня на плошчы Незалежнасці выклікаюць у міліцыю

Удзельнікаў акцыі 27 ліпеня на плошчы Незалежнасці выклікаюць у міліцыю

Актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага запрасілі ў міліцыю для азнаямленьня з пратаколамі, перадае Радыё "Свабода". Нагодай сталі пратаколы, складзеныя на іх за акцыю 27 ліпеня, якая прайшла на плошчы Незалежнасці.

Як паведамляла Еўрарадыё, у 26-ю гадавіну гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце каля 20 актывістаў выйшлі ў цэнтр горада з нацыянальнымі бе-чырвона-белымі сцягамі. Міліцыянты нікога на акцыі не затрымоўвалі, але складалі пратаколы на ўсіх удзельнікаў.

У каментары журналістам Кулавкоў паведаміў, што ён адмовіўся ісці ў міліцыю, бо не бачыць парушэння ў сваіх дзеяннях. "Мы выйшлі са сцягамі на плошчу, але ніякіх плякатаў і лозунгаў не было. Проста нагадалі грамадству, што быў такі дзень, калі прынялі Дэкларацыю аб незалежнасці і гэты дзень адзначаўся, як дзяржаўнае свята. Што тут незаконнага?" — тлумачыць сваю пазіцыю актывіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі