Удзельнікаў Усебеларускага сходу запрасілі на плошчу 19 снежня

Пяцярых моладзевых актывістаў міліцыянты спынілі каля Палаца Рэспублікі ў Мінску. Яны спрабавалі трапіць да ўдзельнікаў Усебеларускага сходу, каб запрасіць на вечаровую акцыю 6 снежня каля вакзалу і 19 снежня на Плошчу.
Як распавёў Еўрарадыё адзін з удзельнікаў акцыі Міхаіл Пашкевіч, актывістаў спынілі літаральна за два метры ад уваходу ў Палац Рэспублікі. Затрымалі іх супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным, да якіх потым далучыліся міліцыянты і супрацоўнікі Службы аховы прэзідэнта.

Пашкевіч: "Супрацоўнік Службы бяспекі, які кіраваў гэтымі перамовамі, пагутарыўшы па рацыі сказаў: перадавайце вашыя матэрыялы - мы перадамо іх памочніку прэзідэнта. І тут ён здзівіўся, бо мы дасталі не вялікія паперы, а маленькае запрашэнне, з аднаго боку якога напісана пра сустрэчу 6 снежня на прывакзальнай плошчы Мінску а 18-й гадзіне, а з другога было напісана: 19-га - усе на Плошчу!"

Пасля перамоваў актывістаў адпусцілі. Як кажа Пашкевіч, яго самога супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным суправаджалі ў метро аж да самага вагона - каб пераканацца, што з'едзе.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі