УЕФА запускае новы турнір для футбольных зборных — Лігу нацый

З 2018 года ў Еўропе стартуе новы турнір для футбольных зборных кантынента — Ліга нацый. Такое рашэнне аднагалосна прынялі ўдзельнікі кангрэса УЕФА, які праходзіць у Казахстане. Чакаецца, што новы турнір падыме ўзровень і прэстыж футбола сярод зборных. Ён таксама закліканы замяніць большасць міжнародных таварыскіх матчаў.



У Лізе нацый будуць дзейнічаць прынцыпы павышэння/паніжэння ў класе. Пераможца будзе вызначацца кожны няцотны год, прычым усе каманды змогуць праводзіць афіцыйныя матчы з сапернікамі свайго ўзроўню.



Дакладны фармат Лігі нацый да канца не вызначаны і яшчэ будзе абмяркоўвацца нацыянальнымі асацыяцыямі УЕФА. Агульная ідэя такая: 54 зборныя будуць разбітыя на чатыры дывізіёны паводле рэйтынгу каэфіцыентаў.



Зборныя будуць змагацца за выхад у вышэйшы дывізіён або за захаванне прапіскі, за тытул чэмпіёна Лігі нацый, а таксама за чатыры пуцёўкі ў стыкавыя матчы чэмпіянату Еўропы, перадае сайт Newsru.



Фота — vestikavkaza.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі