Уільям і Кейт паказалі публіцы нованароджанага прынца (відэа)
Герцаг і герцагіня Кембрыджскія выйшлі з лякарні, несучы на руках маленькага прынца.
Гэта першае з'яўленне праўнука каралевы Лізаветы Другой на публіцы, адзначае ВВС.
Роды адбыліся ў панядзелак у лякарні Сэнт-Мэры на захадзе Лондану, вага немаўля склала 3,8 кг.
Першае дзіця прынца Уільяма і Кейт Мідлтан атрымае тытул прынца Кембрыджскага. Ён стаў трэцім у чарзе на атрыманне брытанскага стальца.
Прынц Уільям прысутнічаў пры родах і пазней выпусціў заяву, у якой гаворыцца, што яны з жонкай "знаходзяцца на вяршыні шчасця".
Фота — telegraph.co.uk