Украіна: Апазіцыя сустрэлася з міністрамі Францыі, Нямеччыны, Польшчы

Лідары апазіцыі Арсень Яцанюк ("Бацькаўшчына"), Віталь Клічко ("УДАР") і Алег Цягнібок ("Свабода") сустрэліся з міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, кіраўніком МЗС Францыі Ларанам Фабіўсам і кіраўніком польскай дыпламатыі Радаславам Сікорскім.



Як паведамляе interfax.com.ua, бакі абмеркавалі, як магчыма спыніць кровапраліццё і далейшую эскалацыю канфлікту ў краіне. Яцанюк лічыць, што трэба стварыць дэмілітарызаваную зону і перавесці канфлікт з вуліцы ў парламент.



Лідар партыі "УДАР" Клічко заявіў, што ў цяперашніх падзеях у цэнтры Кіева вінаватая ўлада. Адзіным спосабам спыніць кровапраліццё ён назваў поўную адстаўку ўлады. Па словах Клічко, перамір'е парушыў "Беркут", які спрабаваў спаліць кансерваторыю. Лідар партыі "УДАР" таксама падкрэсліў, што пратэстоўцы "мірна прастаялі ноч, але іх падманулі".



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі