Украіна заяўляе, што збіла пяць расійскіх самалётаў
Валер Залужны, галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны / Валерий Залужный / 24tv.ua
Узброеныя сілы Украіны заявілі, што адбіваюць паветраную атаку Расіі.
Генштаб Узброеных Сіл Украіны паведаміў, што было збіта пяць самалётаў і верталёт суперніка.
“З'яднаныя сілы даюць годны адпор узброеным сілам РФ. Вайскоўцы водразделения на сваіх пазіцыях. Супернік нясе страты. Захоўвайце спакой і верце ва ўкраінскіх абаронцаў”, — гаворыцца ў паведамленні УС Украіны.
Пазней з'явілася паведамленне Міністэрства абароны Расіі. У ім аспрэчвалася “інфармацыя замежных СМІ пра нібыта збіты над тэрыторыяй Украіны расійскі самалёт”.
Паводле дадзеных расійскага боку, вайсковая інфраструктура авіябаз узброеных сіл Украіны выведзена з ладу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.