Украінская паліцыя абнародавала фотаробат верагоднага забойцы Бабчанкі

Украінская паліцыя абнародавала фотаробат верагоднага забойцы Бабчанкі

Украінская паліцыя абнародавала фотаробат верагоднага забойцы журналіста Аркадзя Бабчанкі, піша "Украінская праўда". Гэта чалавек 40-45 гадоў з сівой барадой, ростам 175-180 см з выразным жыватом. Паведамляецца, што ён, верагодна, быў апрануты ў цёмна-сінюю бейсболку, джынсавую куртку і джынсы.

Забойства журналіста адбылося ўвечары 29 траўня. Аркадзь Бабчанка выйшаў у краму, яго жонка заставалася дома. Пры вяртанні дадому Бабчанка быў застрэлены ў спіну ў сваім пад'ездзе. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у яго стрэлілі тры разы. Журналіст памёр у "хуткай" па дарозе ў лякарню.

Бабчанка — журналіст, вядомы крытык пуцінскага рэжыму ў Расіі. Пасля неаднаразовых пагроз на свой адрас і на адрас сям'і ён выехаў спярша ў Чэхію, потым — ва Украіну. Апошнім часам быў вядоўцам уласнага шоў на крымскататарскім тэлеканале ATR.

Украінская паліцыя абнародавала фотаробат верагоднага забойцы Бабчанкі
Верагодны забойца Бабчанкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі