Уладальнікаў будынка, дзе быў штаб Бабарыкі, вінавацяць у нявыплаце падаткаў

Уладальнікаў будынка, дзе быў штаб Бабарыкі, вінавацяць у нявыплаце падаткаў

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пачаў крымінальную справу на службовых асоб ЗАТ "Белцяжмаш", паведамляе прэс-служба КДК.

Па справе затрыманыя пяць чалавек, у тым ліку кіраўнік кампаніі. Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Паводле КДК, гаворка ідзе пра больш як 6 мільёнаў рублёў. 

Напярэдадні стала вядома, што сілавікі прыйшлі ў офісы групы кампаній "Белцяжмаш", якімі кіруюць Ігар, Аляксандр і Дзмітрый Анішчанка. Таксама ператрусы адбыліся і дома ў Анішчанкаў.

У адным з будынкаў, які належаў "Белцяжмашу", здымаў офіс у арэнду штаб Віктара Бабарыкі (вул. Веры Харужай, 25/1). Пазней там засядала і Каардынацыйная рада. На мінулым тыдні ў гэтым офісе адбыўся ператрус, сілавікі канфіскавалі тэхніку і дакументы, а памяшканне апячаталі.

Уладальнікаў будынка, дзе быў штаб Бабарыкі, вінавацяць у нявыплаце падаткаў
Так выглядаў ператрус у штабе Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі