Улады Балгарыі пакуль не прыдумалі, як гасіць масавыя пратэсты

У каментары ВВС кіраўнік МУС Балгарыі Цветлін Ёўчаў прызнаўся, што ўлады краіны пакуль не маюць выразнага плану дзеянняў. Міністр адзначыў, чым даўжэй працягваюцца масавыя пратэсты, тым большай становіцца верагоднасць гвалтоўных дзеянняў.



Антыўрадавыя маніфестацыі працягваюцца ў краіне ўжо больш за месяц. Дэманстранты вінавацяць новых палітычных лідараў Балгарыі ў сувязях з мясцовымі алігархамі і ў карупцыі. Аднак прэм'ер-міністр Пламен Арэшарскі заявіў, што не збіраецца сыходзіць у адстаўку, бо ў такім разе краіна можа загрузнуць у хаосе.



На мінулым тыдні амбасадары Нямеччыны і Францыі ў Балгарыі заклікалі спыніць сувязі паміж алігархамі і лідарамі краіны.



Фота Ёўчава — БГНЕС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі