Балгарыя і Румынія далучыліся да Шэнгену
З пачаткам новага года памежны кантроль на ўнутраных межах ЕС з гэтымі краінамі знік
Балгарыя і Румынія далучыліся да Шэнгену з 1 студзеня 2025 года. Адпаведнае рашэнне яшчэ 12 снежня прынялі міністры ўнутраных спраў Еўрасаюза. З пачаткам новага года памежны кантроль на ўнутраных межах ЕС з Румыніяй і Балгарыяй знік.
Балгарыя і Румынія сталі сябрамі ЕС у 2007 годзе і з таго часу чакалі ўваходу ў Шэнгенскую зону. У яе гэтыя краіны Савет ЕС прыняў толькі ў канцы 2023 года. 31 сакавіка 2024-га для Балгарыі і Румыніі адмянілі пашпартны кантроль пры перасячэнні мяжы па паветры і моры ("частковы Шэнген"). Цяпер жа яго адмянілі і на сухапутных межах.
Пашырэнне Шэнгенскай зоны блакавала Аўстрыя (у Вене спасылаліся на пагрозу павелічэння нелегальнай міграцыі), але ў пачатку снежня 2024-га яна зняла вета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.