Улады Канады легалізавалі марыхуану

Улады Канады легалізавалі марыхуану

Улады Канады легалізавалі марыхуану. Закон быў прыняты большасцю галасоў — 52 сенатары "за" і 29 — "супраць". Жыхары краіны змогуць легальна купляць і ўжываць марыхуану. Але толькі з верасня, калі пачне дзейнічаць новаўвядзенне (замаўляць можна будзе і анлайн у ліцэнзаваных вытворцаў). Закон вызначае, як можна вырошчваць канабіс, дзе і якім чынам яго распаўсюджваць, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Захоўванне марыхуаны ў Канадзе забаранілі ў 1923 годзе. У 2001-м улады легалізавалі яе медыцынскае ўжыванне. Цяпер зроблены новы крок. Канада стала першай краінай "Вялікай сямёркі", якая легалізавала канабіс у рэкрэацыйных мэтах.

Статыстыка сведчыць, што ў 2015 годзе канадцы патрацілі на марыхуану каля 4,5 млрд долараў ЗША. Прыблізна столькі ж яны заплацілі і за віно. Дагэтуль "нашым дзецям было занадта проста дастаць марыхуану, а злачынцам — нажывацца на ёй", — сказаў прэм'ер-міністр Джасцін Трудо.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі