Улады парушаюць забарону на агітацыю ў дзень галасавання: зноў не да законаў

Дзень рэферэндуму ў беларускай бальніцы
Дзень рэферэндуму ў беларускай бальніцы

У тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў дэпутаты агітуюць людзей прагаласаваць, а па беларускіх бальніцах ходзяць са скрынямі для галасавання.

Сёння праходзіць рэферэндум па зменах у Канстытуцыю. У артыкуле 45 Выбарчага кодэксу сказана, што агітацыя па рэферэндуме ў дзень галасавання недапушчальная.

Невядома, ці ведаюць пра дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Выказаліся Генадзь Давыдзька, Андрэй Савіных, Валерый Уткін і Ірына Доўгала.

Традыцыі, закладзеныя экс-кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, таксама жывыя. У адной з беларускіх бальніц ходзяць са скрыняй для галасавання, угаворваючы персанал і пацыентаў галасаваць, паведамляюць Праваабаронцы.

Дзяржаўная ўстанова, трэба, каб нават пацыенты 100% прагаласавалі.

ЦВК паведаміў, што рэферэндум ужо адбыўся, паколькі па стане на 12:00 прагаласавалі 52,85% беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі