Улады яшчэ не вырашылі, ці патрэбная Беларусі другая АЭС

Першая АЭС ужо ўведзеная ў эксплуатацыю, але яе перыядычна адключаюць ад сеткі / Еўрарадыё​
Першая АЭС ужо ўведзеная ў эксплуатацыю, але яе перыядычна адключаюць ад сеткі / Еўрарадыё​

Улады пакуль не вызначыліся з неабходнасцю будаўніцтва другой АЭС. Ацаніць перспектывы павінныя ў наступным годзе.

— Мы плануем усю гэтую працу правесці не пазней чым за 2021 год, цягам 2021 года, — сказаў 21 снежня міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, яго цытуе Інтэрфакс.

Па словах Каранкевіча, цяпер дзяржорганы ўжо вядуць даследчую працу. Па яе выніках будуць падрыхтаваныя матэрыялы і абгрунтаванні. Затым прапановы ўнясуць на разгляд.

Аб неабходнасці пабудаваць у Беларусі другую АЭС заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён упэўнены, што гэта дазволіць рэспубліцы не залежаць ад расійскіх паставак нафты і газу. Аднак ён не ўдакладніў, што для АЭС трэба будзе браць чарговы — зноў жа расійскі — крэдыт. За першую АЭС рэспубліка будзе разлічвацца з Масквой яшчэ доўга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі