Амбасадар Расіі Бабіч завочна паспрачаўся з Лукашэнкам наконт кошту БелАЭС
Расійскі амбасадар Міхаіл Бабіч завочна паспрачаўся з Аляксандрам Лукашэнкам наконт умоваў будаўніцтва АЭС каля Астраўца.
Падчас свайго выступу 19 красавіка беларускі кіраўнік заявіў, што АЭС удалося пабудаваць танней, чым планавалася, бо будаўніцтва вялося пад жорсткім кантролем. Дэпутатка Ганна Канапацкая, спаслаўшыся на ранейшыя словы Бабіча, спыталася, ці праўда, што Расія знізіла кошт будаўніцтва на 3 мільярды долараў.
"Я гэта ўпершыню чую. Пасол, напэўна, лічыць кепска ўмее... Гэта не Расія знізіла. Калі такое сказаў пасол, то ён шкодзіць сабе", — адказаў на гэта кіраўнік Беларусі
У сваю чаргу Міхаіл Бабіч у каментары агенцтву РБК выказаў меркаванне, што Лукашэнку "ўвялі ў зман", назваўшы яму канчатковы кошт будаўніцтва Беларускай АЭС. Дыпламат заяўляе, што афіцыйная Масквы дакладную суму не называла. Па яго словах, разлік кошту АЭС павінен адбыцца пасля завяршэння будаўніцтва абодвух блокаў — не раней за канец 2019 года. "Справа ў тым, што ні я, ні якія іншыя дзяржаўныя асобы з расійскага боку ніколі не называлі канчатковы кошт БелАЭС", — дадаў ён.
Для будаўніцтва АЭС пад Астраўцом Расія вылучыла Беларусі крэдыт у 10 мільярдаў долараў.