Лукашэнка: Расійскі пасол Бабіч напэўна лічыць кепска ўмее
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая задала пытанне Аляксандру Лукашэнку наконт цаны будаўніцтва Беларускай АЭС. Ці праўда, што Расійская Федэрацыя знізіла яе на 3 мільярды долараў, як заявіў расійскі пасол Міхаіл Бабіч?
"Я гэта ўпершыню чую, — гаварыў Лукашэнка. — Пасол, напэўна, лічыць кепска ўмее... Гэта не Расія знізіла. Калі такое сказаў пасол, то ён шкодзіць сабе".
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, проста Беларускую АЭС удалося пабудаваць танней, чым планавалася. А ўсё дзякуючы самаму жорсткаму кантролю, адзначыў кіраўнік дзяржавы.