Уладзімір Барадач заснаваў фонд
Фонд “Савет нацыянальнага адраджэння Беларусі” зарэгістраваны ў Польшчы.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік Барадача ў Савеце Ануфрый Рамановіч.
Фонд будзе займацца дзеяннямі, накіраванымі на дэмакратычныя перамены ў Беларусі. У іх ліку — дапамога рэпрэсаваным дэмакратычным актывістам. Арганізацыя адкрытая за супрацоўніцтва з іншымі структурамі, якія ў сваёй дзейнасці трымаюцца тых жа мэтаў.
Заснавальнікі фонду спадзяюцца і на фінансавую дапамогу звычайных беларусаў. Збор сродкаў будзе адбывацца таксама і ў інтэрнэце.
Раней меркавалася, што Савет нацыянальнага адраджэння стане ценявым урадам Беларусі ў выгнанні. Аднак кіраўнікі беларускіх апазіцыйных партый і арганізацый не падтрымалі ініцыятыву былога камандзіра брыгады спецназу Барадача і яго паплечнікаў.
Фота — belgazeta.by