Уладзімір і Ніна Лабковічы затрыманы на 72 гадзіны па крымінальнай справе

Уладзімір і Ніна Лабковічы затрыманы на 72 гадзіны па крымінальнай справе

Уладзімір і Ніна Лабковічы затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы (якой менавіта, пакуль невядома), паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. У сераду ў іх кватэры прайшоў ператрус. Пасля гэтага Лабковічаў павезлі ў ДФР, а пасля на допыт у Следчы камітэт.

Лабковіч — юрыст пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі праваабарончага цэнтра "Вясна", які трапіў пад "зачыстку" грамадзянскай супольнасці. Вядома, што па нейкай крымінальнай справе затрыманыя старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі і яго намеснік Валянцін Стэфановіч.

Ва Уладзіміра і Ніны Лабковічаў трое непаўналетніх дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі