Уладзімір Лабковіч: Праваабаронцы і адвакаты — самая вялікая група рызыкі

Еўрарадыё: Палітвязняў мілуюць, а адвакатаў у той жа час пазбаўляюць ліцэнзій. На вашу думку, чаму так?

110831 Labkovich_site.mp3

Лабковіч: Цяпер назіраецца такая тэндэнцыя, гэта бачна і з рыторыкі Лукашэнкі, аб тым, што палітвязні будуць паступова вызваляцца. Думаю, што ў бліжэйшы час мы пачуем пра новыя прозвішчы, у тым ліку і сярод палітыкаў, тых, хто будзе вызвалены з-за кратаў па незаконных прысудах. Але рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў не спыняюцца, бо сённяшні рэжым абсалютна ніякім чынам не зменіцца, нават калі зараз пачне нейкія прамовы, пачне нейкія дэкаратыўныя крокі. Таму для гэтага рэжыму гэтыя магчымыя палёгкі – гэта часовыя саступкі. Таму і праваабаронцы і адвакаты застаюцца самай вялікай групай рызыкі, яны знаходзяцца пад асноўным ударам, бо напярэдадні магчымых акцыяў пратэсту вельмі важна, каб ўлада магла распраўляцца з ёю, і каб людзі, якія будуць трапляць пад рэпрэсіі, каб яны ведалі, што яны безабаронныя.

Еўрарадыё: Чым гэта можа скончыцца?

Лабковіч: Гэта вельмі складанае пытанне. Гэта пагражае тым, што ў Беларусі будзе захоўвацца такая сістэма, якая ёсць. Пакуль не бачна, што ў сённяшняй улады ёсць палітычная воля да сістэмных зменаў. Пакуль мы назіраем сімвалічныя абяцанні і крокі, а з іншага боку — пазбаўленне ліцэнзіі адной з найвядомых адвакатак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі