Уладзімір Пуцін ацаніў назву, прыдуманую Уладзімірам Цэслерам

"А, зрэшты, можа, гэта і някепска. Увагу прыцягвае і запамінаецца", — ацаніў-такі назву Пуцін.

Прэм'ер пасядзеў на дзвюх мадэлях, з якіх выбраў спартовую, і з'ехаў на ёй у Горкі да прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, піша РБКdaily.

Нагадаем, што да гэтага праекта першага расійскага гібрыднага аўтамабіля беларусы маюць самае непасрэднае дачыненне. Партнёрам Міхаіла Прохарава з'яўляецца бізнесмен Андрэй Бірукоў (група "Яравіт"), які пакінуў Беларусь. Менавіта на ім ляжаць асноўныя работы па стварэнні новага аўтамабіля. У Бірукова працуюць і аўтары "Ё-мабіля" — галоўны канструктар аўтамабіля Андрэй Гінзбург і шэф-дызайнер праекта Андрэй Трафімчук, якія таксама з'ехалі з Беларусі.

Што тычыцца пытання Уладзіміра Пуціна, адкуль з'явілася гэтая назва, то яго прапанаваў у межах конкурса вядомы беларускі мастак Уладзімір Цэслер, нагадвае  "Ежедневник".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі