Уладзіславу Баўмгертнеру ў СІЗА КДБ перадалі тэлевізар і халадзільнік

Сёння яны спадзяюцца сустрэцца са сваім падабаронным, перадае interfax.by.



У каментарах расійскім СМІ адвакат Баўмгертнера Аляксей Басістаў выказаў меркаванне, што ў СІЗА КДБ на гендырэктара "Уралкалія" можа аказвацца псіхалагічны ціск. На сустрэчу з бізнэсоўцам не пускаюць ні сваякоў, ні ранейшых адвакатаў, а толькі беларускіх абаронцаў. Яны бачаць расіяніна першы раз і не змогуць заўважыць "змен у паводзінах арыштанта", адзначыў Басістаў.



Адвакаты кажуць, што дата разгляду скаргі на меру стрымання Баўмгертнеру яшчэ не вядомая. Яна будзе разглядацца ў судзе Партызанскага раёна Мінску. У СМІ паведамляюць, што разглядаць скаргу будзе Наталля Пыкіна.



Нагадаем, што расійскага бізнэсоўца затрымалі 26 жніўня. Яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.



Фота — vedomosti.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі