Уноч на 27 сакавіка краіны-суседкі Беларусі пяройдуць на "летні час"

Уноч на 27 сакавіка краіны-суседкі Беларусі пяройдуць на "летні час"

У ноч на нядзелю, 27 сакавіка, усе еўропацэнтрычныя суседкі Беларусі пяройдуць на "летні час", перавёўшы стрэлкі на гадзіну наперад. Тое самае зробяць каля 60 краін свету. Так, з Кіевам, Рыгай і Вільняй у Мінска цяпер не будзе розніцы ў часе, а з Варшавай — усяго адна гадзіна. 

Беларусь адмяніла перавод стрэлак у 2011 годзе, застаўшыся жыць толькі ў "летнім часе". У 2014 годзе ў "зімовым часе" вырашыла жыць Расія. Цяпер час у гэтых дзьвюх краінах супадае. 

Упершыню "летні час" увялі ў канадскім мястэчку Порт Артур у 1908 годзе. Пазней, у часы Першай сусветнай вайны летні час "паспрабавалі" кайзераўская Германія і Аўстра-Венгрыя — і ўсё дзеля эканоміі вугалю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі