Упершыню за год у Беларусі на працу прынялі больш людзей, чым звольнілі

Упершыню за 2015 год у Беларусі на працу прынялі больш людзей, чым звольнілі. Прырост адбыўся за кошт работнікаў, занятых у сельскай гаспадарцы, паляванні і рыбалоўстве. За ліпень колькасць работнікаў у гэтых сферах павялічылася на 60%, інфармуе Белстат.

У прыватнасці, у ліпені на працу ў Беларусі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва) прынялі 73 200 чалавек. Звольнілі за гэты ж месяц 70 700 чалавек.

Агулам у ліпені ў эканоміцы Беларусі былі занятыя 4 млн 473,3 тыс. чалавек. Гэта на 1,5% менш, чым у чэрвені 2015-га.

Фота: freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі