Урад Беларусі адмяніў забарону на рост коштаў на тавары

Урад Беларусі сваёй пастановай адмяніў забарону на рост рознічных коштаў на тавары. Раней нельга было павышаць кошты ў параўнанні з тымі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года. Пастанова Савета міністраў №250 ад 31 сакавіка дазваляе прадаўцам падымаць кошты, паведамляе БЕЛТА. Гэтая пастанова набыла моц з дня прыняцця — 31 сакавіка, але абнародаваная была толькі 4 красавіка.

Пастанова загадвае міністэрствам гандлю, сувязі і інфарматызацыі, Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму забяспечыць наяўнасць шырокага асартыменту спажывецкіх тавараў у крамах, у тым ліку інтэрнэт-крамах.

За наяўнасць беларускіх нехарчовых тавараў на спажывецкім рынку павінны будуць адказваць намеснікі прэм'ер-міністра Анатоль Калінін і Уладзімір Сямашка. За харчовыя тавары — віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. За стабільнасць коштаў і забеспячэнне шырокага асартыменту тавараў у рознічным гандлі адказнасць ускладзеная на першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага.

Фота — uvaga.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі