Урад Беларусі працягнуў забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі
З Беларусі забаранілі вывозіць грэчку / pixabay.com
Беларускі ўрад падоўжыў забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі. Як паведамляе прэс-служба Саўміна, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Забарону тлумачаць неабходнасцю абараніць унутраны рынак. Дзейнічаць яна будзе тры месяцы.
Пад забарону вывазу трапілі крупы з грэчкі, грачанае збожжа, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі, мука пшанічная з пшаніцы мяккай і спельты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.