Урад забараніў павышаць кошты на тавары і паслугі больш чым на 0,5% за месяц
Кошты на тавары і паслугі ў Беларусі не павінны расці болей чым на 0,5% за месяц. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №184 ад 30 сакавіка 2020 года "Аб часовых мерах па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку", перадае БЕЛТА.Яна будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2020 года.
Адпаведнае распараджэнне ўрад адрасаваў Мінбудархітэктуры, Мінздароўя, Мінлясгасу, Мінпраму, Мінсельгасхарчу, "Беллегпраму", "Беллеспаперапраму", "Белдзяржхарчпраму", "Белнафтахіму", іншым рэспубліканскім органам дзяржкіравання і дзяржарганізацыям, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму.
Таксама ўсе гэтыя органы павінныя забяспечыць пастаўкі ў гандлёвую сетку прадукцыі пад патрэбы ўнутранага рынку.
Юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і ІП, якія вырабляюць увозяцт і прадаюць тавары на ўнутраным рынку або аказваюць паслугі, таксама варта не дапускаць павышэння цэн і тарыфаў вышэй за 0,5% штомесяц.
Перавысіць гэтую мяжу можна толькі па ўзгадненні з Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.
За выкананнем пастановы даручана сачыць Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.