Ураджэнка Беларусі можа стаць першай асуджанай у Еўропе порназоркай

27-гадовая ўкраінская порнаакторка і маці траіх дзяцей Анастасія Хаген (Грышай) паспела за пяць гадоў зняцца больш за ў 40 фільмах для дарослых. Ганарары яна расходавала на ўтрыманне дзяцей, піша Die Welt. Ва Украіне жанчыну ўжо чакае пастанова пра арышт за распаўсюд парнаграфіі. Там ёй пагражае ад 3 да 7 гадоў зняволення.



Жанчына можа першай ва ўсёй Еўропе апынуцца за кратамі за ўдзел у порнастужках. Апошняй надзеяй для яе з'яўляецца Канстытуцыйны суд Чэхіі. Туды яна падала дакументы на перагляд сваёй справы. Усе папярэднія спробы атрымаць прытулак у Чэхіі закончыліся для яе правалам.



Анастасія Грышай нарадзілася ў Гомелі. Аднак амаль усё свядомае жыццё яна правяла ва ўкраінскай Феадосіі. Порнаакторкай стала, калі ўжо была замужам.



Фота — gazetavv.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі