Урмас Паэт пачуў у Мінску крытычныя ацэнкі праекту "Паўночная плынь"

Кіраўнік Беларусі і іншыя афіцыйныя асобы настроеныя крытычна да праекту пракладкі газаправода "Паўночная плынь" па дне Балтыйскага мора. Пра гэта, як паведамляе "Інтэрфакс", заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт, які цяпер знаходзіцца з візітам у Мінску. Такая заява прагучала пасля сустрэчы Паэта з Аляксандрам Лукашэнка і міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым. Кіраўнік МЗС Эстоніі сцвярджае, што Беларусь, як і Эстонія, ставіцца крытычна да праекту і лічыць, што газаправод павінен праходзіць па сушы. "Экалагічная рызыка занадта небяспечныя пры правядзенні трасы па моры", — сказаў У.Паэт. Нагадаем, Расія хоча пракласці трубаправод па дне Балтыйскага мора, абыйшоўшы такім чынам наземныя шляхі праз Беларусь і ўкраіну.

Ён адзначыў, што Беларусь з'яўляецца для энергетыкі Еўрасаюза важнай транзітнай дзяржавай, па якой праходзіць 20% імпартаванага з Расіі прыроднага газу.

Па словах У.Паэта, праграма Ўсходняга партнёрства адчыняе добрыя магчымасці для развіцця адносін ЕС-Беларусь і адкрыцці Беларусі для супрацоўніцтва з ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі