Усе шэсць беларускіх кандыдатак прызнаныя прыдатнымі для палёту ў космас
Беларускія кандыдаткі ў касманаўткі / t.me/roscosmos_gk
28 снежня ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў адбылося пасяджэнне галоўнай медыцынскай камісіі, паведамляе карпарацыя "Роскосмас" у сваім тэлеграм-канале.
На пасяджэнні абмяркоўваліся вынікі медыцынскага абследавання шасці беларускіх кандыдатак на палёт у космас. Паведамляецца, што камісія выдала рэкамендацыі пра іх прыдатнасць да далейшай падрыхтоўкі да палёту на расійскім караблі "Саюз МС".
На пачатку 2023 года Беларусь павінна выбраць асноўную і дублюючую кандыдатак для падрыхтоўкі да касмічнага палёту. Сам палёт папярэдне запланаваны на наступную восень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.