Усходазнаўца Сяргей Богдан: Кадафі будзе змагацца да апошняга
Пасля Кадафі ў Лівіі не застанецца нават кадраў. З чым яшчэ сутыкнецца Лівія пасля ўсталявання новага рэжыму, распавядае Сяргей Богдан, супрацоўнік інстытута па
Еўрарадыё: Як складзецца лёс Кадафі і наколькі хутка адбудзецца поўны крах яго рэжыму на вашую думку?
Сяргей Богдан: Поўны крах рэжыму, я думаю, ужо адбыўся. Але Кадафі — чалавек зацяты і чакаць ад яго, што ён пойдзе на самагубства або проста так ціхенька ўцячэ, тут якраз не выпадае.
Еўрарадыё: Гэта значыць, збягаць ці труціцца ён не будзе?
Сяргей Богдан: Кадафі чалавек зацяты і будзе супраціўляцца да апошняга, асабіста.
Еўрарадыё: На вашую думку, чаму паўстанцы неспадзявана хутка ўзялі Трыпалі, хоць здавалася, што будуць зацятыя баі?
Сяргей Богдан: Пасля таго як была знішчана пэўная частка усіх гэтых структураў рэжыму, і калі застаецца ўмоўна кажучы менш за 30% вайсковых частак, то яны проста пачынаюць разбягацца. Тут адбылося тое самае. На пэўным этапе калапс пачынае наступаць ужо не паступова, а ў геаметрычнай прагрэсіі.
Еўрарадыё: Многія палітолагі шмат кажуць пра племянную структуру лівійскага народа і пра племянную структуру грамадства і што гэта будзе яўнай перашкодай да дэмакратызацыі. Ці абгрунтаваныя такія погляды? Як паспяхова будзе ісці трансфармацыя Лівіі ў дэмакратычную дзяржаву?
Сяргей Богдан: Найбольшая праблема гэта якраз не племянная структура, а крыху іншая — гэта тое, што пасля Кадафі ў Лівіі ў палітычным сэнсе “выпаленая зямля”, не застаецца нават самых простых рэчаў, нават кадраў. Не застаецца інфраструктуры: паліцыя, войска, суды яны дыскрэдытаваны супрацай з рэжымам, СМІ дыскрэдытаваныя — гэта найбольшая праблема. Збудаваць у Лівіі зараз больш-менш эфектыўную дзяржаву, якая б забяспечвала ўдзел народу, пасля столькіх гадоў будзе вельмі цяжка.
Фота — Reuters