“Усходняе партнёрства” — прылазнік Еўропы ці бан на ўваход у ЕС?
Еўрарадыё пацікавілася ў экспертаў з краінаў-удзельніцаў “Усходняга партнёрства”, як у кожнай з дзяржаваў успрымаюць гэтую праграму і на што разлічваюць. Украіна заўсёды была бліжэй да Еўрасаюза, чым астатнія 5 краінаў, уключаных ва "Ўсходняе партнёрства", — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова. Уключэнне Ўкраіны ва "Ўсходняе партнёрства" на ўзроўні з гэтымі краінамі ставіць пад сумнеў яе блізкасць да Еўрасаюза. Ці мусіць яна дачакацца, пакуль іншыя дзяржавы падцягнуцца да яе ўзроўню? Не, лічыць дырэктар Еўрапейскай праграмы фонду “Адраджэнне” ва Украіне Ірына Саланенка. На яе думку, "Усходняе партнёрства" прапануе новыя магчымасці.
Ірына Саланенка: "Насамрэч гэта крок наперад. Хаця шмат з таго, што прапанавана ва "Ўсходнім партнёрстве", Украіне ўжо і так было прапанавана, а зараз проста прапаноўваецца яшчэ і іншым краінам. Але, тым не менш, там ёсць новыя элементы, якіх не было раней. Напрыклад, там прапаноўваюцца праграмы рэгіянальнага развіцця, магчымасць супрацоўнічаць паміж рэгіёнамі".
З такой думкай пагаджаецца большасць экспертаў ва Ўкраіне. А вось у Малдове адзінага меркавання наконт праграмы пакуль няма. Нават прэзідэнт Уладзімір Варонін назваў "Усходняе партнёрства" "яшчэ адным СНД". Цяпер малдаване чакаюць, што вырашыць новы урад, які будзе сфармаваны новаабраным парламентам.
Нягледзячы на такія хістанні, палітычны аналітык, дырэктар праграм Асацыяцыі па знешняй палітыцы Малдовы Віктар Кірылэ лічыць, што Малдова не адмовіцца ад удзелу ва "Ўсходнім партнёрстве". Але прапануе пачакаць і пабачыць.
Віктар Кірылэ: "Пакуль яшчэ няма яснай пазіцыі па "Ўсходнім партнёрстве" ні ў Міністэрстве замежных справаў, ні ў нашага прэзідэнта. Таму пакуль чакаем, якая пазіцыя будзе ў наступнага ўраду. Я не думаю, што Малдова адмовіцца ад "Усходняга партнёрства", але паглядзім".
Беларусь, відаць, найбольш рашуча павярнулася тварам да Еўропы. Афіцыйны Мінск гатовы прыняць праграму "Ўсходняе партнёрства" нават нягледзячы на тое, што такім чынам адносіны з Расіяй могуць канчаткова сапсавацца. Кіраўніца “Офіса за Дэмакратычную Беларусь” у Брусэлі Вольга Стужынская падзялілася з Еўрарадыё думкай, што вельмі карысным для Беларусі будзе супрацоўніцтва з ЕС у галіне эканомікі і энергетыкі.
Вольга Стужынская: "Думаю, што Расія вельмі негатыўна ставіцца да гэтай ініцыятывы ў цэлым. Але ў любым выпадку гэта вельмі карысная прапанова для Беларусі. Была заява нашага Міністэрства замежных справаў, якое ўхваліла гэтую ініцыятыву".
Некаторыя эксперты з краінаў-удзельніцаў пабойваюцца "Ўсходняга партнёрства", бо лічаць яго своеасаблівым "банам" на ўваходжанне ў Еўрасаюз. Ірына Саланенка мяркуе, што з усімі ўнутрыпалітычнымі праблемамі пра ўваходжанне Ўкраіны ў Еўрасаюз пакуль не можа ісці і гаворкі. Аднак "Усходняе партнёрства" ўсё ж дае такі шанец.
Ірына Саланенка: "Зараз у сувязі з палітычнай нестабільнасцю, з усімі праблемамі, ва Ўкраіне, прынамсі, пра гэта і гаворкі не можа быць. Але гэта шанец, які трэба выкарыстоўваць. Усё ж такі ёсць дагавор Еўрапейскага саюза, у якім гаворка ідзе пра тое, што любая еўрапейская краіна, якая выконвае пэўныя крытэры, можа стаць членам Еўрапейскага Саюза. То бок, гэта ніякі не бан."
Што тычыцца Малдовы, то Віктар Кірылэ лічыць, што само па сабе “Ўсходняе партнёрства” ні пакіне краіну ў прылазніку ЕС, ні дапаможа ёй увайсці ў Еўрасаюз. Аднак рэформы, якія прадугледжвае “Ўсходняе партнёрства”, толькі наблізяць Малдову да членства ў ЕС.
Віктар Кірылэ: "Так, "Усходняе партнёрства" не дае ніякіх перспектываў, што тычыцца ўваходжання Малдовы ў Еўрасаюз. Аднак тыя рэформы, якія мы павінны будзем праводзіць, хутчэй за ўсё дапамогуць, каб наблізіцца да тых стандартаў, якія дапамогуць нам увайсці ў Еўрасаюз".
У Беларусі пакуль і гаворкі няма пра ўваходжанне ў Еўрасаюз. Якое там — калі нават на фоне афіцыйнага ўключэння нашай краіны ва "Ўсходняе партнёрства" некаторыя краіны ЕС не хочуць бачыць беларускага прэзідэнта на саміце ў Празе. Ды і ступень удзелу краіны ў праграме ўсё яшчэ пад пытаннем.