Затрыманага за "абразу Лукашэнкі" падчас збору подпісаў адправілі ў калонію
Яшчэ аднаго беларуса асудзілі за "абразу Лукашэнкі"
У Мінску асуджаны мужчына, затрыманы восенню за "абразу Лукашэнкі". 15 лістапада 2024-га ён падышоў да членаў ініцыятыўнай групы, якія каля аднаго з дамоў па вуліцы Маякоўскага збіралі подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі ў прэзідэнты, і сказаў усё, што пра яго думае. Суд адзначае, што "негатыўная ацэнка" Лукашэнкі была "выяўленая ў непрыстойнай форме". Выклікалі міліцыю і мужчыну затрымалі. Сцвярджаецца, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення.
20 снежня справу разглядаў Ленінскі суд сталіцы. Ён прызнаў К. вінаватым у "публічнай абразе" Аляксандра Лукашэнкі і прызначыў яму 1 год і 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму. Вядома, што асуджанаму 36 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.