"Усім па 500" — усё... Ці будзем жыць заможна ў 2020-м?
Афіцыйна сярэдні заробак за лістапад у Беларусі склаў 1113,1 рубля. Паказчыкі ратуюць Мінск і Мінская вобласць — ва ўсіх астатніх рэгіёнах сярэдні заробак не дацягвае да тысячы рублёў. Інакш кажучы — да сакральных і даўно абяцаных "усім па 500" долараў. Адначасова маем няўмольны рост цэн на камуналку і аўтамабільнае паліва, электрычнасць і газ, прадукты і... Ды ўсё! А ў новы год Беларусь уваходзіць без вызначаных цэн на расійскі газ.
Што чакае эканоміку Беларусі ў 2020 годзе і ці варта спадзявацца, што ўлады пойдуць на рэформы? Якой будзе рэальная інфляцыя і ці перажывуць беларусы няспынны рост цэн на тавары і паслугі? З чаго ўвогуле растуць гэтыя цэны, калі курс долара застаецца практычна нязменным?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшы аналітык "Альпары" ў Мінску Вадзім Іосуб.