Утрыманне фармальдэгіду ў паветры Пінска перавысіла норму ў 2,5 раза
Павышанае ўтрыманне фармальдэгіду было зафіксаванае на мінулым тыдні ў паветры некалькіх беларускіх гарадоў. Пра гэта інфармуе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У Пінску 20 жніўня ў 19:00 у раёне вуліцы Цэнтральнай максімальная канцэнтрацыя фармальдэгіду перавысіла гранічна дапушчальную норму ў 2,5 раза. У раёнах вуліц Завальная і Чырвонаармейская норма два дні перавышала дапушчальную ў 1,9 раза (19 жніўня ў 7:00 і 20 жніўня ў 1:00).
У Оршы перавышэнне ўтрымання фармальдэгіду ў паветры фіксавалася на вуліцы Пакгаўзнай. 15 жніўня перавышэнне склала 1,6 раза, а 19-га — 1,4.
У Магілёве 19 жніўня ў раёне вуліцы Першамайскай было зафіксавана кароткачасовае перавышэнне фармальдэгіду ў 1,1 раза
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.