Ужо 28 681 пацверджаны выпадак COVID-19: Мінздароўя агучыла новыя лічбы

Ужо 28 681 пацверджаны выпадак COVID-19: Мінздароўя агучыла новыя лічбы

На 16 траўня ў Беларусі пацверджаны 28 681 выпадак COVID-19. Гэта +951 выпадак за апошнія 24 гадзіны. Па афіцыйнай статыстыцы, колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі 11-ы дзень запар не апускаецца ніжэй за 900.

Выпісана з лякарняў 9498 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+691). З іх 9338 паправіліся (+687), 160 — памерлі (+4).

Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 13 352 тэсты на каранавірусную інфекцыю (агулам з пачатку пандэміі — 335 057). Працягвае назірацца дзіўная сітуацыя: тэстаў нібыта робіцца ўсё больш і больш, а колькасць выяўленых выпадкаў COVID-19 нібыта засталася на ранейшым узноўні. Пры гэтым істотна ўпала "выніковасць" тэстаў: другі дзень запар толькі 7% паказлі новыя выпадкі COVID-19.

Ужо 28 681 пацверджаны выпадак COVID-19: Мінздароўя агучыла новыя лічбы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі