Ва ўзросце 100 гадоў памёр былы генсакратар ААН Перэс дэ Куэльяр

Ва ўзросце 100 гадоў памёр былы генсакратар ААН Перэс дэ Куэльяр

Былы генеральны сакратар Перэс дэ Куэльяр памёр у Перу на 101-м годзе жыцця ў сябе дома. Паведамляецца, што смерць перуанскага дыпламата была выкліканая натуральнымі прычынамі. 

Перэс дэ Куэльяр ў 1982 годзе быў абраны генеральным сакратаром ААН і адпрацаваў на гэтай пасадзе два тэрміны — да 1991 года. 

Як дыпламат Перэс дэ Куэльяр быў актыўным пасярэднікам у вырашэнні канфліктаў. У 1982 годзе ён удзельнічаў у пошуку вырашэння англа-аргенцінскага канфлікту вакол Фалклендскіх (Мальвінскіх) астравоў, напрыканцы 1980-х — у развязанні ірана-ірацкага канфлікту. У 1990 годзе дэ Куэльяр спрабаваў угаварыць ірацкага лідара Садама Хусэйна вывесці войскі з Кувейта. 

У 1983 годзе ён стварыў Сусветную камісію па навакольным асяроддзі і развіцці. Гэтая арганізацыя распрацавала канцэпцыю ўстойлівага развіцця — балансу паміж вырашэннем сацыяльна-эканамічных праблем і зберажэннем навакольнага асяроддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі