Вагнераўцы прыехалі ў Беларусь без зброі — міністр абароны Літвы

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас / DELFI / ANDRIUS UFARTAS
Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас / DELFI / ANDRIUS UFARTAS

Вагнераўцы прыбылі ў Беларусь без зброі, сказаў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас. Паводле яго звестак, за апошнія дні ў нашу краіну прыбыло не менш за 60 розных аўтамабіляў з байцамі "Вагнера".

"Я б не назваў іх падраздзяленнямі, я б назваў іх групамі, якія без узбраення, боепрыпасаў і тылавога забяспечання перакідваюцца ў Беларусь, іх колькасць невялікая. Гэта прынцыпова не мяняе сітуацыю ў рэгіёне",цытуе міністра літоўскае выданне LRT са спасылкай на BNS.

Паводле Анушаўскаса, "Вагнер" у Беларусі, хутчэй за ўсё, паспрабуе стварыць сваю лагістычную базу для аперацый у Афрыцы.

Міністр адзначае, што агулам расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі скарацілася, а салдаты, якія праходзілі навучанне на беларускіх палігонах, вярнуліся ў РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі