"Вагнераўцы" шукаюць у Беларусі наймітаў для адпраўкі ў Афрыку

Большасць наймітаў залічваецца ў штурмавыя атрады

Большасць наймітаў залічваецца ў штурмавыя атрады / verstka.media

ПВК "Вагнер" аднавіла набор наймітаў для адпраўкі ў краіны Афрыкі (у прыватнасці ў Малі). Яго не было каля года. Сёлета ён пачаўся ў лютым і актывізаваўся ў апошні месяц. Набор самы масавы за ўсю публічную дзейнасць "вагнераўцаў", піша verstka.media.

Выданне адзначае, што з навабранцаў ва ўзросце ад 22 да 50 гадоў ПВК фармуе штурмавыя атрады. Частку з іх накіроўваюць у атрад па кіраванні беспілотнікамі. У адным з чатаў, звязаным з расійскімі наймітамі, карыстальнікі абмяркоўвалі, што гэтай катэгорыі вайскоўцаў не хапае ў Афрыцы. Прычым набор праводзіцца не толькі сярод расіян, але таксама і сярод жыхароў Беларусі. У Telegram запрашаюць "на гастролі па афрыканскім кантыненце як бывалых супрацоўнікаў, так і навабранцаў". Асобна адзначаюцца тыя, хто мае вопыт працы з беспілотнікамі.

Адзін з навабранцаў "вагнераўцаў" кажа, што жадаючых паехаць у Афрыку шмат. "Ужо не хочуць ва Украіну ехаць "двухсоціцца". А ў Афрыцы рызык такіх няма. Ды і надвор'е весялейшае", — дадаў ён.

Расійскія найміты з ПВК "Вагнер" з'явіліся ў Беларусі летам 2023-га пасля іх "паходу на Маскву". У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці яны стварылі вялізны лагер. Сотні "вагнераўцаў" працавалі ў якасці інструктараў з сілавікамі ў РБ. Праз іх "трэніроўкі" праходзілі і вайскоўцы, і байцы спецпадраздзяленняў унутраных войскаў. Між іншым, іх вучылі ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі