"Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў
![Расійскія інструктары даюць парады, "абапіраючыся на свой баявы вопыт"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/va03.jpg.webp?itok=LSOXGES3)
Расійскія інструктары даюць парады, "абапіраючыся на свой баявы вопыт" / t.me/vvmvdrb/
Расійскія інструктары працягваюць працаваць з байцамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў Беларусі. "Вагнераўцы" праводзяць з імі заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы. Яны вучылі спецназаўцаў дзеянням асабістага складу групы пры налёце дронаў, адпрацоўвалі кругавую абарону пры раптоўным агнявым кантакце з праціўнікам і перасоўванне ў зімовых умовах па перасечанай мясцовасці.
Раней "вагнераўцы" праводзілі ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку, давалі парады, "абапіраючыся на свой баявы вопыт".
Удзел "вагнераўцаў" у падрыхтоўцы падраздзяленняў спецназу ўнутраных войскаў РБ пачалася ў 2023 годзе. Над навучальным цэнтрам "Валоўшчына" пад Мінскам нават узнялі сцяг ПВК "Вагнер". Мяркуецца, што група расійскіх наймітаў атрымала беларускае грамадзянства, бо без яго яны б не маглі служыць у органах унутраных спраў. У іх з'явіўся свой шаўрон.
!["Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Va02.jpg.webp?itok=IrKWmsJk)
!["Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Va04.jpg.webp?itok=j_4twzpV)
!["Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Va05.jpg.webp?itok=7O89J08h)
!["Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Va06.jpg.webp?itok=oG_9Z3dr)
!["Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Va07.jpg.webp?itok=LqDHthTn)
!["Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Va01.jpg.webp?itok=wOHjZK72)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.