"Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі
![Інструктар-"вагнеравец" навучае спецназаўцаў унутраных войскаў РБ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/v01.jpg.webp?itok=g1jiCEx8)
Інструктар-"вагнеравец" навучае спецназаўцаў унутраных войскаў РБ / t.me/vvmvdrb/
Інструктар-"вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку з байцамі спецпадраздзяленняў у Беларусі. Тэарэтычныя і практычныя заняткі прайшлі 25 студзеня ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў. Прэс-служба ўнутраных войскаў РБ паведамляе, што расійскі найміт знаёміў беларусаў з рознымі аптэчкамі, "даваў парады, абапіраючыся на свой баявы вопыт". Асаблівая ўвага надавалася вывучэнню відаў траўмаў і раненняў, спосабам аказання першай дапамогі пры іх.
Падрыхтоўка "вагнераўцамі" падраздзяленняў спецназу ўнутраных войскаў РБ пачалася яшчэ летась. Намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў заяўляў, што найміты з РФ "будуць перадаваць свой бясцэнны баявы вопыт". Над навучальным цэнтрам "Валоўшчына" пад Мінскам летам 2023-га нават узнялі сцяг ПВК "Вагнер".
Мяркуецца, што група "вагнераўцаў" магла атрымаць беларускае грамадзянства, бо без яго яны б не маглі служыць у органах унутраных спраў. У іх з'явіўся свой шаўрон.
У чацвер пра "інкарпарацыю баевікоў ПВК "Вагнер" у структуры ўнутраных войск МУС Лукашэнкі" падчас сустрэчы ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы згадаў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка.
!["Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V03_1.jpg.webp?itok=Ht3xpXdt)
!["Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V02_4.jpg.webp?itok=6ooGtRXk)
!["Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V06.jpg.webp?itok=KDuMByF0)
!["Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V05.jpg.webp?itok=zpZONhN3)
!["Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V04_1.jpg.webp?itok=DvaTLV7r)
!["Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V07.jpg.webp?itok=E9HOdiJO)
!["Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V08.jpg.webp?itok=ZiTjywjw)
!["Вагнеравец" правёў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку са спецназам у Беларусі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V09.jpg.webp?itok=UjliT_95)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.