Камандуючага ўнутранымі войскамі РБ Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў
!["Вагнеравец" Мікалай Карпянкоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/55555.jpg.webp?itok=AB5OXljd)
"Вагнеравец" Мікалай Карпянкоў / t.me/vvmvdrb/
Намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў. Ён прыехаў у вучэбны цэнтр унутраных войскаў, дзе вагнераўцы ("інструктары з баявым вопытам") трэніруюць беларускіх сілавікоў. Прэс-служба ўнутраных войскаў МУС адзначае, што чатыры тыдні там байцы спецпадраздзяленняў удасканальвалі свае "навыкі па баявой падрыхтоўцы".
"Ідэя сумеснай падрыхтоўкі з братамі з Расіі насамрэч вельмі важная, — казаў Карпянкоў. — Працэс нялёгкі, я бачу, як вы пераадольваеце сябе, нягледзячы на стомленасць і ўмовы надвор'я. Затое, калі перад намі будзе стаяць баявая задача, да яе падыдзеце гатовымі не толькі маральна, але фізічна і яшчэ больш прафесійна".
Нядаўна з'явілася фота з таго ж вучэбнага цэнтра, на якім бачны вагнераўскі сцяг побач з дзяржаўным сцягам РБ. Мяркуецца, што група вагнераўцаў атрымала беларускае грамадзянства, бо без яго яны б не маглі служыць у органах унутраных спраў. У іх з'явіўся і свой шаўрон. На ім на контуры Беларусі змешчаны чэрап і надпіс "Спецназ ВВ МВД PMC Wagner Group". Гэты шаўрон і начапіў Мікалай Карпянкоў.
![Камандуючага ўнутранымі войскамі РБ Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/77_45.jpg.webp?itok=XEWZyTnX)
![Камандуючага ўнутранымі войскамі РБ Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/78_15.jpg.webp?itok=Oo9mpPev)
![Камандуючага ўнутранымі войскамі РБ Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/79_8.jpg.webp?itok=8gWKyl6O)
![Камандуючага ўнутранымі войскамі РБ Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/80_7.jpg.webp?itok=TI0cRLWz)
![Камандуючага ўнутранымі войскамі РБ Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/81_2.jpg.webp?itok=vCNq1_pT)
![Камандуючага ўнутранымі войскамі РБ Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/82_1.jpg.webp?itok=FO9RFFk0)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.