Над навучальным цэнтрам унутраных войскаў пад Мінскам паднялі сцяг ПВК "Вагнер"
Сцяг наймітаў сярод сцягоў падраздзяленняў МУС РБ / Telegram
Над навучальным цэнтрам унутраных войскаў "Валоўшчына" пад Мінскам паднялі сцяг ПВК "Вагнер". Фота з'явілася ў Telegram. Побач са сцягам вагнераўцаў сцягі падраздзяленняў МУС і ўнутраных войскаў.
Раней анансавалася падрыхтоўка вагнераўцамі падраздзяленняў спецназу ўнутраных войскаў РБ. У ліпені, відаць, у тым жа навучальным цэнтры прайшла сустрэча прадстаўнікоў вагнераўцаў і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Прысутнічалі і кіраўнікі розных падраздзяленняў унутраных войскаў. Быў выпрацаваны "дакладны план дзеянняў", які цяпер і рэалізуецца.
Яшчэ да згаданай сустрэчы намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў заяўляў, што найміты з РФ "будуць займацца боепадрыхтоўкай, перадаваць свой бясцэнны баявы вопыт".
Такім чынам, вагнераўцы ў Беларусі трэніруюць не толькі беларускае войска, тэрабарону, але і ўнутраныя войскі, розныя спецпадраздзяленні МУС ды амапаўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.