Валавы ўнутраны прадукт у студзені-красавіку знізіўся на 2,6%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-красавіку 2015 года знізіўся на 2,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён складае 253 трлн 922 млрд 600 млн рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

За першыя чатыры месяцы года аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 229 трлн 812 млрд 100 млн рублёў. Гэта на 7,5% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. Станоўчая дынаміка назіралася толькі ў хімічнай вытворчасці, дзе прырост склаў 6%, і ў нафтаперапрацоўцы — 1,6%. У астатніх галінах вытворчасці назіраўся спад аб'ёмаў вытворчасці (найбольшы — у вытворчасці машын і абсталявання (28,2%), інфармуе "Интерфакс-Запад".

Нагадаем, што летась у Беларусі аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі вырас на 1,9% у параўнанні з 2013-м.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі