Вандалы на Алімпіядзе і царква, якая палівае кветкі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Каманда вандалаў пагражае сарваць Алімпіяду ў Францыі, і гэта не жарт. З-за падпалаў і іншых інцыдэнтаў у Парыжы спыніўся рух цягнікоў. Тым часам у адным з гарадоў Германіі знайшлі незвычайны спосаб залучаць вернікаў да Бога. Цяпер людзі, якія з'язджаюць у адпачынак, могуць пакідаць там кветкі "на ператрымку".
Дрэнныя навіны для тых, хто любіць выпіць "па кропельцы". Алкаголь у малых дозах таксама шкодзіць! Пра гэта і не толькі чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".
Вандалы пагражаюць Алімпіядзе
Французскія журналісты паведамляюць пра падпалы і іншыя інцыдэнты на трох буйных чыгуначных лініях, якія звязваюць Парыж з заходнімі, паўночнымі і ўсходнімі рэгіёнамі.
Усяго за некалькі гадзін да цырымоніі адкрыцця Алімпіяды рух высакахуткасных цягнікоў (TGV) быў сур'ёзна парушаны.
Нацыянальны чыгуначны аператар SNCF паведамляе пра "масіраваную атаку з мэтай паралізаваць сетку".
— Наўмысныя падпалы здзяйсняліся, каб пашкодзіць аб'екты сеткі, — кажуць у кампаніі, дадаючы, што яе аварыйныя спецыялісты "ўжо працуюць на месцы".
Вельмі рэдкае дзіця
38-гадовая Рама Дэві з Індыі нарадзіла дзіця з двума тварамі, чатырма нагамі і чатырма рукамі. Гэта рэдкая паталогія, ледзь не фенаменальны выпадак, таму ў яе няма навуковай назвы.
Маці даставілі ў бальніцу, калі ў яе пачаліся схваткі. Характэрна, што роды прайшлі без ускладненняў. Аднак знешнасць дзіцяці стала неспадзяванкай. Жанчына пражывала ў сельскай мясцовасці і не праходзіла абследаванняў падчас цяжарнасці.
Праз пяць гадзін пасля нараджэння дзіця памерла. Медыкі адзначылі, што яно не магло б самастойна карміцца.
Вельмі шкодны алкаголь (нават у малых дозах)
Навукоўцы абверглі даследаванні, што алкаголь у малых дозах не шкодзіць здароўю.
Эксперты прааналізавалі 107 даследаванняў і вызначылі, што ў іх параўноўваліся выпадкі пітушчых людзей з тымі, хто робіць гэта рэдка ці не п'е зусім. Аднак іх аўтары не ўлічвалі, што многія сталі прытрымлівацца цвярозага ладу жыцця праз праблемы са здароўем. Такім чынам, сярод тых, хто ўстрымліваецца і хто п'е перыядычна, значная колькасць хворых людзей, а значыць, сярэдні ўзровень здароўя ў групе ніжэйшы за заяўлены.
Па словах доктара Ціма Стоквэла, сцвярджэнне, што малыя дозы спіртнога ідуць на карысць здароўю, — усяго толькі маркетынгавы ход, выгадны вытворцам напояў.
— Гэтая ідэя паўплывала на нацыянальныя рэкамендацыі па ўжыванні алкаголю, ацэнкі цяжару хвароб, звязаных з алкаголем ва ўсім свеце, і стала перашкодай для выпрацоўкі эфектыўнай палітыкі ў галіне алкаголю і грамадскай аховы здароўя, — падкрэслівае Стоквэл.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.