Кітай не паставіць на БЧ электравозы, каб не злаваць ЗША

Электравоз

Электравоз / railtrain.pro

Кітай адмовіўся пастаўляць Беларусі 15 грузавых электравозаў, пішуць у Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Сцвярджаецца, што яшчэ ў красавіку 2024 года пастаўкі планаваліся, хоць і з агаворкай: "Пры ўмове гатоўнасці камерцыйных дакументаў".

Але партнёры Беларусі ў Кітаі — кампанія "CRRC Датунская электравозабудаўнічая кампанія" — так і не перадалі камерцыйную прапанову "з прычыны наяўнасці амерыканскіх дэталяў у складзе лакаматываў".

У ліпені 2024 года далейшую працу над гэтым праектам прызналі немагчымай з боязі, што за супрацоўніцтва ў гэтай сферы з Беларуссю кітайская кампанія можа сутыкнуцца з санкцыямі ЗША.

Кітайскія партнёры прапанавалі вярнуцца да праекта пасля "нармалізацыі сітуацыі".

У Супольнасці чыгуначнікаў рэзюмуюць, што цяпер адзіным выйсцем для БЧ застаецца Расія. Але электравозы, якія прапануе Крэмль, абыдуцца, паводле падлікаў Супольнасці, на 25-30% даражэй, чым кітайскія. А іх якасць будзе горшая.

Раней Еўрарадыё расказвала пра паступовую экспансію, якую вядзе Расійская чыгунка ў Беларусі. Прачытайце гэты важны тэкст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі