Інфаркт у шумным раёне і хлопчык, які пасадзіў 17 тысяч дрэў — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Навукоўцы высветлілі, што жыццё ў шумных раёнах можа давесці чалавека да інфаркту. Тым часам японскія ўлады эвакуююць мільёны жыхароў, якія цярпяць ад моцнага тайфуну "Шаньшань". Некалькі чалавек ужо загінула.
Але ёсць і добрыя навіны: у Германіі 11-гадовы хлопчык пасадзіў лес велічынёй з тры футбольныя палі, а ў Чэхіі дзеці любяць хадзіць у школу, бо маюць даверлівыя адносіны з настаўнікамі і іншымі вучнямі.
Падрабязней пра гэта чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”.
Дзіця, якое пасадзіла лес
— Я хачу абараніць клімат з дапамогай дрэў, таму і пасадзіў лес! — кажа юны экаактывіст Лені Краўт. Хлопчыку 11 гадоў, ён жыве ў Германіі. У сваім узросце ён пасадзіў ажно 17 тысяч дрэў. Пры гэтым усё арганізаваў практычна самастойна.
— Спачатку я звярнуўся да нашага бургамістра — нельга ж саджаць дрэвы дзе захочацца. Пасля пачаў збіраць грошы.
За тры гады хлопчыку ўдалося назбіраць каля 30 тысяч еўра ад людзей, якім спадабаўся гэты праект. Яго родны горад павялічыў суму да 40 тысяч і даў зямлю на пасадку лесу велічынёй з тры футбольныя палі.
— Гэта сенсацыйна. Я працую лесніком ужо 30 гадоў, і ў мяне ніколі не было магчымасці зноў засадзіць лесам такую вялікую тэрыторыю, — кажа ляснік, які дапамог хлопчыку выбраць саджанцы.
Пройдзе шмат гадоў, пакуль дрэвы Лені стануць вялікімі, але ўжо цяпер яны забіраюць вуглякіслы газ з паветра і дапамагаюць клімату.
Інфаркт у шумным раёне
Вонкавы шум можа негатыўна ўплываць на сардэчна-сасудзістую сістэму. Пра гэта кажуць даследаванні, прадстаўленыя на канферэнцыі Еўрапейскага таварыства кардыялогіі ў Лондане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.