40 тон мёртвай рыбы ў Грэцыі і рост суіцыдаў у Англіі і Уэльсе — #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
Калі вы раптам збіраліся ў бліжэйшы час адпачыць у грэцкім Воласе, то раім вам добра падумаць. Здаецца, там наспявае экалагічная катастрофа, якая ўжо пачала адпужваць турыстаў.
Больш падрабязна пра гэта і не толькі чытайце ў нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.
Жыхар Лондана знайшоў у гаражы калекцыю гравюр Сальвадора Далі
Калекцыю з дзесяці гравюр, падпісаных Сальвадорам Далі, знайшлі ў гаражы дома ў Лондане. Працы іспанскага мастака захоўваліся там каля 50 гадоў. Пра гэта паведамляецца на сайце аўкцыённага дома Hansons.
Гаспадар дома адшукаў калекцыю, калі праводзіў генеральную ўборку перад ад'ездам. Акрамя работ Далі, якія ўяўляюць сабой сумесь міфалагічных і алегарычных сцэн, знайшліся пяць літаграфій французскага мастака Тэа Тобіяса.
Эксперт па антыкварыяце і намеснік дырэктара лонданскага аўкцыённага дома Hansons Крыс Кіркхэм назваў знаходку "дзівоснай" і "сюррэалістычнай".
Ён дадаў, што творы мастацтва набываліся ў 1970-х гадах на распродажы ў лонданскай галерэі — тады ўся калекцыя абышлася пакупніку ў 600 долараў.
Папярэдні ўладальнік дома планаваў аправіць гравюры і ўпрыгожыць імі свой дом, аднак так і не зрабіў гэтага, і проста схаваў працы Далі і Тобіяса ў гаражы.
Усю калекцыю выставяць на аўкцыён Hansons 30 верасня. Яе могуць прадаць прыкладна за 5 тысяч долараў.
"Покрыва" з мёртвай рыбы на грэцкім курорце
Папулярны ў турыстаў грэцкі порт Волас затоплены сотнямі тысяч мёртвых рыб, піша The Guardian.
Здохлая рыба стварыла шматкіламетровае "покрыва" ў раёне порта і стала прычынай моцнага смуроду. Зараз улады спрабуюць прыбраць яе, перш чым пах дасягне бліжэйшых рэстаранаў і гатэляў. Па словах улад, за апошнія 24 гадзіны сабралі больш за 40 тон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.