Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік, а супертайфун пагражае Кітаю: #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У Тэлеграме цяпер можна паскардзіцца на паведамленні ў асабістых чатах. Пытанне мадэрацыі кантэнту на пляцоўцы было асноўнай прэтэнзіяй французскіх уладаў да затрыманага нядаўна Паўла Дурава. Супадзенне ці не, але цяпер у тут можна паскардзіцца на спам, разгалашэнне асабістых звестак, наркотыкі, парнаграфію і гвалт.

Пакуль у віртуальным свеце ваююць адно з адным права на прыватнасць і права на бяспеку, у рэальным таксама сёе-тое адбываецца. Раскажам.

 

Нават не блізка

Адна з самых складаных угодаў гэтага года — дамоўленасць пра спыненне агню паміж Ізраілем і ХАМАС — далёкая ад заключэння. Шмат тыдняў запар адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна запэўнівала, што трэба яшчэ крыху пачакаць, і ўгода будзе заключаная.

Але прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў эфіры Fox News кажа адваротнае: "Угода не рыхтуецца. На жаль, яна не блізкая да завяршэння".

А яшчэ толькі на выходных высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Байдэна казаў, што 90% пагаднення ўжо рэалізалі. Паводле Нетаньяху, гэта "абсалютна не так".

Амерыканскія афіцыйныя асобы не сталі наўпрост крытыкаваць Нетаньяху. Калі прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі Джона Кірбі папрасілі пракаментаваць словы ізраільскага прэм'ера, ён сказаў: "Я проста не збіраюся ўступаць у публічную сварку з прэм'ер-міністрам Нетаньяху праз усіх вас у прэсе".

 

І зноў пра ўгоду

BILD запэўнівае, што знайшоў дакумент ХАМАС, які дэманструе стратэгію паводзін тэрарыстаў што да перамоваў пра спыненне агню. Ліст датуецца вясной 2024 года. Інструкцыя паказвае, што тэрарыстаў не асабліва турбуюць пакуты мірных палестынцаў.

Британцы выбрали лучший чайный пакетик, а супертайфун угрожает Китаю — #ИхНравы
Надпіс: "Зямля каштоўнейшая за грошы" / unsplash

І зноў пра надвор'е

Кітай эвакуяваў каля 400 тысяч чалавек у чаканні супертайфуна Ягі, які вось-вось можа абрынуцца на папулярны турыстычны востраў Хайнань. Супертайфун — гэта як ураган пятай катэгорыі.

Ягі ў пачатку тыдня ўжо пабываў на Філіпінах, забраў жыцці 13 чалавек, а тысячы вымушаныя былі бегчы са сваіх дамоў. Цяпер ён рухаецца ў бок Кітая. Метэаролагі сцвярджаюць, што ён можа нанесці катастрафічную шкоду.

Пры чым тут глабальнае пацяпленне? Навукоўцы кажуць, што тайфуны і ўраганы робяцца больш моцнымі і частымі менавіта праз змену клімату. Тэмпература акіяна расце, а значыць, штормы атрымліваюць больш энергіі, і вецер можа разганяцца да большых хуткасцяў.

 

Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік

І ім аказаўся самы танны брэнд з супермаркета Asda Everyday. У сляпой дэгустацыі ўдзельнічалі 79 "дасведчаных і адданых" аматараў чаю. Яны ацанілі водар і выгляд напою. Большасць назвала яго колер "ідэальным", і амаль палова сказала, што на смак ён "тое, што трэба". Пры гэтым адзін пакецік такога чаю каштуе ўсяго некалькі цэнтаў.

Арганізатары падвялі вынікі:

"Нашы вынікі паказваюць, што буйнейшыя і даражэйшыя брэнды неабавязкова найлепшыя. Не трэба марнаваць шмат грошай, каб выпіць добры напой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі