У выніку ізраільскага ўдару па школе ў Сектары Газа загінулі дзясяткі чалавек

Наступствы ўдару по школе ў Газе

Наступствы ўдару по школе ў Газе / Reuters

У выніку ракетнага ўдару па школе Аль-Табаін у сектары Газа загінулі не менш за 90 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. Паводле інфармацыі Агенцтва грамадзянскай абароны Газы, падначаленага ХАМАС, там хаваліся перамешчаныя палестынцы. 

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) сцвярджае, што школа служыла актыўным ваенным аб'ектам ХАМАСа, і там знаходзілася каля 20 баевікоў. Ізраіль неаднаразова заяўляў, што палесцінскія групоўкі хаваюцца сярод мірнага насельніцтва Газы, у школах, бальніцах і гуманітарных зонах. 

За апошнія некалькі тыдняў Ізраіль атакаваў некалькі такіх сховішчаў у Газе. Суботні ўдар быў нанесены, калі людзі, што хаваліся ў школе, здзяйснялі ранішнюю малітву, сцвярджаюць у ХАМАС. Лічбы па загінуўшых пакуль не пацвярджае Міністэрства аховы здароўя Палесціны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі